Rolls-Royce паставіў рэкорд продажаў за 111 гадоў
- 8.01.2015, 11:12
У 2014 годзе кліентам Rolls-Royce па ўсім свеце было дастаўлена 4063 аўтамабілі, што на 12% больш, чым годам раней.
Рост продажаў стымулявала з'яўленне купэ Wraith і абноўленай версіі седана Ghost, паведамляе Bloomberg.
У сегменце аўтамабіляў коштам больш за 200 000 еўра кампанія з'яўляецца абсалютным лідэрам. З 2009 года, калі Rolls-Royce упершыню ў найноўшай гісторыі брэнда адзначыў зніжэнне попыту на свае машыны, звязанае са зменай пакаленняў, продажы маркі выраслі больш чым у чатыры разы, піша autonews.ru.
Найбуйнейшымі рынкамі збыту для Rolls-Royce застаюцца ЗША, Кітай, ААЭ і Вялікабрытанія. Летась кампанія адкрыла яшчэ шэсць дылерскіх цэнтраў у Мексіцы, Канадзе і Аўстраліі, давёўшы агульную колькасць гандлёвых кропак да 127 ва ўсім свеце.