BE RU EN

Сёння місія МВФ пачне сваю працу ва Украіне

  • 8.01.2015, 10:57

Чакаецца, што цяперашняя місія Міжнароднага валютнага фонду завершыць сваю працу да канца студзеня 2015 года.

Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) пачне сваю працу ў Кіеве сёння, 8 студзеня 2015 года, піша liga.net.

«Паводле дамоўленасці з органамі ўлады краіны, каманда спецыялістаў місіі МВФ пачне сваю працу ў Кіеве 8 студзеня, адразу пасля праваслаўнага Раства», - гаварылася раней ў паведамленні прэс-службы прадстаўніцтва Фонду ва Украіне

Чакаецца, што місія завершыць сваю працу да канца студзеня.

Нагадаем, у канцы мінулага года, у час прадстаўлення праекта змяненняў у бюджэт прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк паведамляў, што Украіна адновіць перамовы з міжнароднымі крэдыторамі з 7 студзеня. Таксама Яцанюк удакладняў, што змены ў бюджэт, будуць унесеныя не пазней за 15 лютага 2015 года, у тым ліку пасля кансультацый з міжнароднымі арганізацыямі.

Апошнія навіны