BE RU EN

Пад Маладзечна сышла з рэек цыстэрна з палівам

  • 7.01.2015, 17:05

Мінулай ноччу ля вёскі Зарэчанская Маладзечанскага раёна з рэек сышла цыстэрна, у якой знаходзілася 57 тон дызельнага паліва.

Чыгуначны састаў з 64 вагонаў ехаў з Літвы ў Барыспаль (Украіна) і ўключаў у сябе 9 цыстэрнаў для перавозкі дызельнага паліва, паведамляе БелаПАН.

Да месца надзвычайнага здарэння а 23.40 былі накіраваныя падраздзяленні МНС, у тым ліку службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Ніхто ў выніку інцыдэнту не пацярпеў, чыгуначнае палатно не пашкоджанае, разліву паліва не адбылося. Пад'ёмнымі кранамі чыгуначная цыстэрна была пастаўленая на колавую пару і адбуксаваная ў рамонтную зону.

Затрымка ў руху 12 цягнікоў рознага прызначэння склала да 6,5 гадзіны. А 3.52 рух цягнікоў на чыгунцы адноўлены ў штатным рэжыме.

Прычына сходу колавай пары з рэек выявятляецца.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Фота: МНС

Апошнія навіны