BE RU EN

Польшча атрымала запыт аб экстрадыцыі Паланскі ў ЗША

  • 7.01.2015, 16:09

Пракуратура Польшчы заявіла, што атрымала запыт аб экстрадыцыі рэжысёра ў ЗША.

Раман Паланскі цяпер жыве ў польскім Кракаве, дзе збіраецца здымаць чарговы фільм, паведамляе BBC.

У ЗША ён абвінавачваецца ў згвалтаванні непаўналетняй у 1977 годзе. Падчас візіту на кінафестываль у Цюрых у верасні 2009 года Паланскі, які мае французскае і польскае грамадзянства, быў арыштаваны з запыту ўладаў ЗША.

Праз некалькі месяцаў Паланскі адпусцілі пад заклад у 4,5 мільёны даляраў, а ў ліпені 2010 года швейцарскі мінюст пастанавіў адмовіць ЗША ў экстрадыцыі рэжысёра і канчаткова вызваліць арыштаванага.

Фота: Reuters

Апошнія навіны