BE RU EN

Грабоўскі перапыніў дзесяціматчавую безгалевую серыю

  • 7.01.2015, 9:56

Беларускі форвард «Айлендэрс» Міхаіл Грабоўскі вызначыўся закінутай шайбай у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Ванкурвера» (2:3).

Такім чынам, нападаючы перапыніў сваю безгалевую серыю, якая склала дзесяць матчаў. А серыя без набраных балаў склала тры сустрэчы. Апошні раз беларус вызначыўся голам 12 снежня мінулага года ў матчы супраць «Сэнт-Луіса» (3:6), паведамляе by.tribuna.com.

Усяго на рахунку 30-гадовага Грабоўскага ў гэтым сезоне 14 (6 + 8) балаў.

Апошнія навіны