BE RU EN

Кошт нафты Brent абрынуўся да $50,6 за барэль

  • 6.01.2015, 22:14

На маскоўскай біржы кошт нафты маркі Brent абрынуўся да адзнакі $50,6 за барэль.

Цягам дня кошт нафты гэтай маркі на міжнародных пляцоўках абнаўляў мінімальныя значэнні больш чым за пяць гадоў і зніжаўся да адзнакі ў $51 за барэль, паведамляе rosbalt.ru.

Адзначым, што на зніжэнне коштаў нафты, рэагуе і расейская валюта. Падчас таргоў на Маскоўскай біржы 6 студзеня даляр за 3,5 гадзіны вырас амаль на 4 рублі і перавысіў 64 рублі, еўра вырас на 3,5 рубля і дасягнуў адзнакі 76 рублёў.

Нягледзячы на афіцыйныя доўгія выхадныя, таргі ў расейскай сталіцы ідуць ужо другі дзень.

Апошнія навіны