BE RU EN

Ракеты КНДР пагражаюць ЗША

  • 6.01.2015, 19:21

Кантынентальная тэрыторыя ЗША знаходзіцца ў зоне паражэння новых ракет, распрацаваных у КНДР.

Пра гэта папярэджвае міністэрства абароны Паўднёвай Карэі, піша interfax.by.

Паводле звестак паўднёвакарэйскага абароннага ведамства, у апошні час навукоўцы КНДР дасягнулі прагрэсу ў ракетных тэхналогіях і змаглі стварыць такія ядзерныя боегалоўкі, якія можна ўсталяваць на ракеты вялікай далёкасці.

Акрамя таго, міністэрства абароны Паўднёвай Карэі прывяло новыя звесткі аб колькасці паўночнакарэйскага кібервойска. Згодна з новымі ацэнкамі паўднёвакарэйскага міністэрства, у структурах Карэйскай народнай арміі працуюць 6 тыс. экспертаў у сферы камп'ютарных тэхналогій. Раней у Сеуле лічылі, што колькасць хакераў, якія працуюць у абароннай сферы ў КНДР, была ўдвая меншай.

Апошнія навіны