BE RU EN

Крышціяну Раналду і Неймар патрапілі ў спіс «Форбс»

  • 6.01.2015, 18:41

Крышціяну Раналду з "Рэала" і Неймар з "Барселоны" сталі адзінымі футбалістамі, якія трапілі ў гэты спіс.

Аўтарытэтнае выданне "Форбс" сфарміравала спіс трыццаці самых паспяховых спартсменаў ва ўзросце да трыццаці гадоў, дзе ўлічваліся даходы, а таксама папулярнасць у свеце спорту і за ягонымі межамі, піша eurofootball.ru.

Крышціяну Раналду з "Рэала" і Неймар з "Барселоны" сталі адзінымі футбалістамі, якія трапілі ў гэты спіс. У прэстыжным спісе кампанію партугальцу і бразільцу склалі такія спартсмены як тэнісіст Новак Джаковіч, баскетбалісты Крыс Пол і Джэймс Хардэн, а таксама гоншчык Себасцьян Фетэль. Цікава, што бразільцу ўдалося апярэдзіць партугальца. Неймар заняў 19 месца, а Раналду здаволіўся толькі 26 радком.

Нагадаем, што Крышціяну Раналду падняўся на трэцяе месца ў колькасці забітых пенальці ў гішпанскай Прымеры.

Фота: AP

Апошнія навіны