BE RU EN

У Віцебскім раёне гарэў праваслаўны храм

  • 6.01.2015, 17:41

На момант узнікнення пажару ў храме людзей не было.

Сёння каля 14-й гадзіны ў ЦАУ УМНС ад відавочцаў паступіла паведамленне аб пажары храма Ксеніі Блажэннай у в. Бернікі Воранаўскага с/с Віцебскага раёна.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне купала храма, а таксама моцнае задымленне ўнутры храма, паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС.

«Драўляны храм быў пабудаваны ў 2000 годзе. Нягледзячы на тое, што гістарычнай каштоўнасці ён не ўяўляе, размешчаны ён у маляўнічым месцы і сюды імкнуліся патрапіць прыхаджане.

На момант узнікнення пажару ў храме людзей не было, храм быў зачынены. Ранішняя служба да таго часу ўжо скончылася, а вось вячэрняя і ўсяночная служба, на жаль, не адбудзецца. У выніку пажару пашкоджаны дах на плошчы 30 м.кв. і 50 м.кв. драўлянага пакрыцця.

У выніку пажару пацярпела прыхаджанка, 1953 нараджэння, якая з дыягназам «апёк рукі і дыхальных шляхоў» шпіталізаваная ва ўстанову аховы здароўя. Па ўсёй бачнасці, жанчына спрабавала сама ліквідаваць гарэнне, але беспаспяхова.

Прычына пажару высвятляецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны