BE RU EN

Пры абрынанні сцяны ў Асіповічах паранены падлетак

  • 6.01.2015, 17:09

У Асіповічах пры абрынанні сцяны корпуса закінутай лякарні цяжкія траўмы атрымаў 14-гадовы падлетак.

Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Трагічны выпадак адбыўся раніцай 5 студзеня, піша БелаПАН.

Падлетак гуляў на тэрыторыі закінутай лякарні па вуліцы 60 год Кастрычніка, калі на яго абрынулася цагляная сцяна. Школьнік атрымаў чэрапна-мазгавую траўму галавы, страсенне галаўнога мозгу, пераломы рэбраў і пазванкоў.

Пацярпелы дастаўлены ў Асіповіцкую цэнтральную раённую лякарню.

Апошнія навіны