BE RU EN

ЗША адхілілі просьбу Мадуры аб абмене зняволенымі

  • 6.01.2015, 16:20

Улады ЗША адхілілі прапанову Венесуэлы выпусціць на свабоду пуэрта-рыканскага нацыяналіста ў абмен на вызваленне лідара венесуэльскай апазіцыі.

Леапольда Лопес адбывае турэмны тэрмін паводле абвінавачвання ў закліках да гвалту падчас масавых антыўрадавых акцый у пачатку 2014 года. У нядзелю прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што гатовы выпусціць яго на волю і адправіць у ЗША, калі Вашынгтон пагадзіцца вызваліць пуэртарыканца Оскара Лопеса Рывера, паведамляе BBC.

У 1981 году Рывэра быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове з мэтай дамагчыся незалежнасці Пуэрта-Рыка ад ЗША.

У панядзелак прадстаўніца дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі паведаміла, што гаворка ідзе пра два цалкам розныя выпадкі, таму прапанаваны Каракасам абмен немагчымы.

Апошнія навіны