BE RU EN

Пасажыры лонданскага метро праспявалі хорам (Відэа)

  • 6.01.2015, 11:25

Сетку пакарыла відэа, на якім харызматычны мужчына ў чаканні цягніка зладзіў масавае караоке на адной са станцый лонданскага метро.

Пасажыры спакойна чакалі прыбыцця цягніка, пакуль на платформе ня з'явіўся невядомы мужчына і пачаў гучна спяваць папулярны хіт «A Little Respect». Людзі адразу пачалі падпяваць знаёмай мелодыі, а пасля дзесяткі пасажыраў спявалі хорам, піша glavnoe.ua.

Калі песню дапелі, людзі з захапленнем усміхаліся і пачалі пляскаць у далоні. Відэа было апублікаванае на YouTube і за некалькі дзён было перагледжанае дзесяткамі тысяч карыстальнікаў.

Апошнія навіны