BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Я не збіраюся здавацца

  • 6.01.2015, 11:07

Беларуская тэнісістка не сумуе пасля паразы ў Брысбене.

Сорак другая ракетка свету беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пракаментавала сваё паражэнне ад чэшкі Караліны Плішкавай на турніры WTA у аўстралійскім горадзе Брысбэне, піша gotennis.ru.

«Я ўдзячная ўсім заўзятарам, якія прыйшлі сёння, каб падтрымаць мяне. Не збіраюся здавацца, у гэты момант у мяне можа быць толькі адзін шлях - наперад. Дзякуй табе, Брысбэн», - адзначыла спартоўка.

Фота: Reuters/Jason Reed

Апошнія навіны