BE RU EN

Літва перадала Украіне элементы ўзбраення

  • 6.01.2015, 9:27

Літва перадала ўкраінскаму войску элементы ўзбраення, пра якія яна прасіла.

Пра гэта паведаміў літоўскі міністр абароны Юозас Алекас, піша ru.DELFI.lt.

«Гэта вайсковыя прыналежнасці, як прыгожа назваў прэзідэнт Парашэнка - элементы ўзбраенняў, гэта тое, што трэба ўзброеным сілам Украіны», - сказаў міністр.

Распавесці аб гэтай дапамозе падрабязней ён адмовіўся.

«Мы падтрымліваем Украіну і гатовыя працягваць дапамагаць ёй», - сказаў Алекас.

У мінулую нядзелю прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў, што Літва выканала сваё абяцанне адносна дапамогі ўзбраеннямі.

«Тое, што абяцалі нашы партнёры з Літвы адносна ўзбраенняў, мы ўжо атрымалі. Мы атрымалі першую партыю цёплай вопраткі, ботаў, абсталяванне з Канады, яшчэ чакаем два самалёты. Яшчэ атрымалі партыю з Польшчы, ад іншых партнёраў», - сказаў прэзідэнт.

У лістападзе мінулага года Літва і Украіна дамовіліся супрацоўнічаць у вайскова-тэхнічнай сферы, гэта супрацоўніцтва ахоплівае і пастаўкі элементаў узбраення, сказаў тады прэзідэнт Украіны Парашэнка.

«Мы дамовіліся аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве, а канкрэтна - пра пастаўкі канкрэтных элементаў ўзбраення узброеным сілам Украіны. Я мяркую, што гэта дэманстрацыя канкрэтнай дапамогі», - сказаў тады ўкраінскі прэзідэнт.

Апошнія навіны