BE RU EN

Дар'я Домрачава стала найлепшай спартоўкай Еўропы 2014

  • 6.01.2015, 8:19

Беларуская біятланістка названая найлепшай спартоўкай кантынента.

Гэтая пастанова прынятая паводле вынікаў апытання, праведзенага ў 32-ы раз кантынентальнай секцыяй Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы, піша БелаПАН.

На зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы Домрачава заваявала тры залатыя медалі.

Спартоўка заняла другое месца ў апытанні спартыўных журналістаў свету (пасля амерыканскай тэнісісткі Сэрэны Уільямс) і была прызнаная найлепшай у сябе ў краіне паводле вынікаў апытанняў БелаПАН і газеты «Спартыўная панарама».

Апошнія навіны