BE RU EN

Працоўныя кніжкі ў Беларусі пакуль скасоўваць не плануюць

  • 5.01.2015, 18:30

Працоўныя кніжкі ў Беларусі застануцца.

Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Ён нагадаў, што з 1 студзеня 2003 года ўведзены індывідуальны (персаніфікаваны) улік, інфармацыя аб працоўным стажы захоўваецца ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва і пацверджання стажу для прызначэння пенсіі не патрабуецца.

Валерый Кавалькоў адзначыў таксама, што ў працоўнай кніжцы можна знайсці шмат карысных для наймальніка звестак. Напрыклад, удакладніць пасады, якія займаў чалавек, даведацца, чаму і як часта ён мяняў месца працы. Так што захаваць яе вырашылі не толькі дзеля пенсійнага забеспячэння, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны