BE RU EN

Літва перадала Украіне элементы ўзбраення

  • 5.01.2015, 17:56

Літва перадала ўкраінскаму войску элементы ўзбраення, пра якія яно прасіла.

Гэта пацвердзіў агенцтву BNS літоўскі міністр абароны Юозас Алекас, піша ru.delfi.lt.

"Гэта вайсковы рыштунак, як прыгожа назваў прэзідэнт Парашэнка - элементы ўзбраенняў, то бок, тое, што трэба ўзброеным сілам Украіны", - сказаў міністр BNS.

Распавесці аб гэтай дапамозе падрабязней ён адмовіўся. "Мы падтрымліваем Украіну і гатовыя працягваць аказваць ёй дапамогу", - сказаў Алекас.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў мясцовым СМІ, што Літва выканала сваё абяцанне што да дапамогі ўзбраеннямі.

"Тое, што абяцалі нашы партнёры з Літвы што да ўзбраенняў, мы ўжо атрымалі. Мы атрымалі першую партыю цёплай вопраткі, ботаў, абсталяванне з Канады, яшчэ чакаем два самалёты. Яшчэ атрымалі партыю з Польшчы, ад іншых партнёраў", - сказаў Парашэнка.

У лістападзе мінулага года Літва і Украіна дамовіліся супрацоўнічаць у вайскова-тэхнічнай сферы, гэта супрацоўніцтва ахоплівае і пастаўкі элементаў узбраення, сказаў тады прэзідэнт Украіны.

"Мы дамовіліся аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве, а канкрэтна - пра пастаўкі канкрэтных элементаў узбраення войску Украіны. Я мяркую, што гэта дэманстрацыя канкрэтнай дапамогі", - адзначыў украінскі прэзідэнт.

Апошнія навіны