BE RU EN

На першым пасяджэнні Еўрапарламента абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

  • 5.01.2015, 17:39

На парадку дня чарговай сесіі заканадаўчага органа ЕЗ, якая адбудзецца 12-15 студзеня ў Страсбургу, рэзалюцыя аб сітуацыі ва Украіне.

На першым у 2015 годзе пленарным пасяджэнні Еўрапарламента абмяркуюць сітуацыю ва Украіне і прымуць рэзалюцыю. Пра гэта паведамляе Укрінфарм.

«Сітуацыя ва Украіне. Заява віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі, высокага прадстаўніка ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі», - адзначана ў парадку дня чарговай сесіі заканадаўчага органа ЕЗ, якая адбудзецца 12-15 студзеня ў Страсбургу.

Паводле вынікаў дэбатаў еўрапарламентарыі прагаласуюць за рэзалюцыю аб сітуацыі ва Украіне.

Як вядома, разгляд пытання аб сітуацыі ва Украіне планаваўся ў Еўрапарламенце ў снежні 2014 года, але быў скасаваны.

Апошнія навіны