BE RU EN

Філіпенка правёў першую трэніроўку ў камандзе «Малага»

  • 5.01.2015, 17:35

Беларускі абаронца Ягор Філіпенка правёў першую трэніроўку ў складзе «Малагі».

Раней паведамлялася аб тым, што былы гулец БАТЭ падпісаў кантракт з гішпанскім клубам на 2,5 гады. Аднак да цяперашняга часу афіцыйнага пацверджання не паступіла. Паводле інфармацыі з крыніцы ў клубе, аб пераходзе Філіпенкі можа быць абвешчана ў панядзелак, піша by.tribuna.com.

Апошнія навіны