BE RU EN

У Лідзе мужчына скраў 20 мільёнаў у знаёмай, пагражаючы відэльцам

  • 5.01.2015, 17:12

Хлопца запрасілі ў госці. Падчас застолля мужчына наважыў абкрасці гаспадыню.

Ён грозна запатрабаваў у жанчыны грошы, а каб тая хутчэй аддала зберажэнні, стаў пагражаць ёй відэльцам.

Гаспадыня спалохалася і аддала госцю больш за 20 мільёнаў рублёў. Распачатая крымінальная справа, паведамляе «Лідская газета».

Апошнія навіны