BE RU EN

Лецішчы пад Менскам забаранілі прадаваць на працягу пяці гадоў

  • 5.01.2015, 16:28

У дзеянне ўвайшла забарона на стварэнне ў прыгарадзе Менску новых дачных кааператываў і садаводчых таварыстваў.

Зямельныя ўчасткі, выдзеленыя для калектыўнага садаводства, у тым ліку з размешчанымі на іх садовымі домікамі, прадаць цяпер можна будзе толькі праз пяць гадоў пасля дзяржрэгістрацыі ўзнікнення правоў на зямельныя ўчасткі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Акрамя таго, з новага года ў прыгараднай зоне Менска не будуць ствараць новыя садовыя таварыствы і дачныя кааператывы. Акрамя таго, з пачатку года свабодныя зямельныя ўчасткі ў садаводчых таварыствах будуць выдзяляцца толькі з вынікаў аўкцыёнаў.

Апошнія навіны