BE RU EN

Ноч у выцвярэзніку абыдзецца ў 450 тысяч

  • 5.01.2015, 14:00

Акрамя таго, таму, хто трапіў у выцвярэзнік, прыйдзецца заплаціць штраф.

Пра гэта распавёў старшы інспектар-дзяжурны спецыяльнага ізалятара УУС Магілёўскага аблвыканкама капітан міліцыі Сяргей Майсеевіч, піша uvd.mogilev.by.

«Цяпер паслугі спецыяльнага ізалятара падаражэлі. У сувязі з павелічэннем памеру базавай велічыні з 1 студзеня 2015 года да Br180 тысяч, начлег у «спецгатэлі» абыдзецца ў Br450 тысяч (2,5 б.в.). Акрамя таго, грамадзяніну прыйдзецца заплаціць адміністрацыйны штраф за знаходжанне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе», - падкрэсліў супрацоўнік спецыяльнага ізалятара УУС.

З ягоных слоў, сямёра жыхароў Магілёва сустрэлі Новы год у выцвярэзніку.

Апошнія навіны