BE RU EN

Азаранка пакінула топ-40 сусветнага рэйтынгу

  • 5.01.2015, 12:10

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пакінула топ-40 сусветнага рэйтынгу, апусціўшыся з 31-га на 42-е месца.

У ліку першых 40 тэнісістак яна знаходзілася бесперапынна з 10 верасня 2007 года, а на 42-е месца не апускалася ні разу пасля 12 жніўня 2007 года, паведамляе БелаПАН.

У пачатку сезона-2014 Азаранка была другой ракеткай свету, аднак да канца года апусцілася на 31-ы радок. Апошні раз яна выходзіла на корт у верасні на турніры ў Токіа. Цяпер спартоўка заявілася на спаборніцтвы ў аўстралійскім Брысбене, дзе год таму дайшла да фіналу.

Фота: AP

Апошнія навіны