BE RU EN

Заўтра ў Беларусі - да 20 градусаў марозу

  • 5.01.2015, 12:02

Сіноптыкі папярэджваюць аб моцных маразах.

У Беларусі 6 студзеня чакаецца пераменная воблачнасць, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём істотных ападкаў не прагназуецца. У некаторых раёнах шэрань, на дарогах галалёдзіца.

Вецер будзе паўночны 5-10 метраў у секунду, ноччу і раніцай - з парывамі да 14 метраў у секунду.

Тэмпература паветра цягам дня складзе мінус 6-13 градусаў, ноччу на паўночным усходзе чакаецца ад 14 да 18 градусаў са знакам мінус, месцамі прагназуецца да 20 градусаў марозу.

Апошнія навіны