BE RU EN

У панядзелак рэзка пахаладае, адразу да -13 °C

  • 5.01.2015, 11:13

Уначы прагназуецца снег, днём - кароткачасовы снег, на захадзе - мокры снег.

Месцамі магчымая завіруха. На большай частцы тэрыторыі краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца, піша БелаПАН.

Вецер будзе паўночна-заходнім, парывістым, ноччу ў многіх раёнах - моцны парывісты. Уначы прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра цягам дня складзе ад нуля градусаў на паўднёвым захадзе да мінус 9 градусаў на паўночным усходзе краіны, ноччу на поўначы пры праясненнях - 10-13 градусаў марозу, паведамляе Белгідрамет.

Апошнія навіны