BE RU EN

У Аўстрыі арыштавалі самалёт расейскай авіякампаніі праз запазычанасць

  • 5.01.2015, 10:59

У Аўстрыі самалёт Boeing-757 расейскай авіякампаніі "Якуція", быў арыштаваны праз запазычанасць.

Пра гэта паведамляюць "Падрабязнасці" са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Самалёт прыляцеў у горад Зальцбург раніцай 2 студзеня і не змог пакінуць аэрапорт. Зваротны рэйс самалёта ў Маскву быў скасаваны праз прэтэнзіі лізінгавай фірмы.

Авіякампанія ніякіх каментароў з нагоды інцыдэнту пакуль не дала.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце кампаніі, у яе парку ёсць усяго 2 самалёты Boeing 757-200.

У канцы лістапада трэці па велічыні авіяперавозчык Расеі авіякампанія "ЮТэйр", якая знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, не змагла расплаціцца па двух аблігацыйных пазыках на 2,7 млрд руб, дапусціўшы такім чынам тэхнічных дэфолт.

Апошнія навіны