BE RU EN

Вуліцу Кобрына ўпрыгожылі ілюмінацыяй ў выглядзе сцягоў РФ

  • 5.01.2015, 9:37

Навагодняя ілюмінацыя колераў расейскага сцяга ўсталяваная на вуліцы Пушкіна ў Кобрыне.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач, які зняў відэаролік, праязджаючы па райцэнтру.

«Светлавое ўпрыгожванне вуліцы Пушкіна, адной з галоўных вуліц, зроблена ў выглядзе расейскіх трыкалораў. Раней такога не было», - піша ён.

Нагадаем, выпадкі раздачы сцягоў Расеі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў. Раздачу сцягоў арганізуюць прарасейскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Апошнія навіны