BE RU EN

МЗС Украіны пацвердзіў правядзенне сустрэчы аб Данбасе ў Бэрліне

  • 4.01.2015, 19:36

Дакладная дата сустрэчы невядомая.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала "112 Украіна" распавёў вяшчальнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

"Наш палітычны дырэктар Аляксей Макееў вылецеў у Бэрлін. Заўтра пройдзе адна з такіх сустрэч, - паведаміў Перабійніс. - Яны будуць займацца падрыхтоўкай сустрэчы на больш высокім узроўні. Абмяркоўваць будуць менскі пратакол і імплемэнтацыю менскіх дамоўленасцяў".

Перабійніс не змог пакуль сказаць дакладную дату сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных міністэрстваў у "нармандскім фармаце", але ўдакладніў, што яна запланаваная на найбліжэйшы час.

"Для таго, каб іхняя сустрэча (кіраўнікоў МЗС) была выніковай, патрэбныя сустрэчы на ўзроўні палітычных дырэктараў", - распавёў ён.

Пры гэтым намеснік кіраўніка МЗС Расеі Грыгорый Карасін заяўляе, што на сустрэчы будзе абмяркоўвацца ўвесь спэктар пытанняў украінскага ўрэгулявання, а Расею будзе прадстаўляць дырэктар другога дэпартамэнта краін СНД Віктар Сарокін, піша УНІАН.

"Сустрэча будзе прысвечаная абмеркаванню ўсіх пытанняў, але сярод іншага будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя з менскімі дамоўленасцямі", - паведаміў ён.

Апошнія навіны