BE RU EN

На вуліцах Берасця з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі

  • 4.01.2015, 16:59

Налепкі ў выглядзе забароненага ўладамі нацыянальнага сцяга з'явіліся на вуліцах Берасця.

Грамадскія актывісты расклеілі іх на слупах, прыпынках грамадскага транспарту і дошках аб'яў.

На бел-чырвона-белых налепках намаляваныя таксама сімволіка ЕЗ і лозунг «Беларусь - у Еўропу». Пра гэта сайту charter97.org распавялі арганізатары акцыі.

Раней друкаваныя матэрыялы з заклікам да еўрапейскай інтэграцыі нашай краіны з'явіліся ў Калінкавічах, Светлагорску, Магілёве і Менску.

Апошнія навіны