BE RU EN

Джоні Дэпа прымусілі набраць вагу дзеля новага фільма

  • 4.01.2015, 16:40

Галівудскі актор Джоні Дэп змяніўся да непазнавальнасці.

Яму давялося зрабіць гэта для здымак у фільме Кевіна Сміта «Аматары ёгі», піша «Корреспондент» са спасылкай на The Daily Mail.

Актор з'явіўся на здымачнай пляцоўцы з вялікай колькасцю грыму на твары і змененай формай носа. Джоні Дэп набраў вагу і стаў падобны да французскага калегі Жэрара Дэпардзьё.

У фільме таксама бярэ ўдзел дачка актора Лілі-Роўз Мэлады Дэп, гэта стане ейнай першай вялікай роляй у кіно. Рэліз фільма ў ЗША вызначаны на 1 чэрвеня 2015 года.

Апошнія навіны