BE RU EN

Павел Нус: Пад лета ва Украіне надыдзе мір, а ў РФ пачнуцца галодныя бунты і рэвалюцыя

  • 4.01.2015, 16:29

2015-ты год прынясе ва Украіну мір.

Пра гэта ў каментары Gazeta.ua распавёў палітолаг Павел Нус.

"2015-ты год прынясе ва Украіну мір. Ён надыдзе бліжэйшым летам. Чарговыя менскія перамовы стануць паспяховымі для Украіны. Яшчэ ў наступным годзе ва Украіне пройдуць мясцовыя выбары. Яны стануць заканчэннем этапу перазагрузкі ўлады. Ад гэтага будзе залежаць працэс дэцэнтралізацыі ўлады", - распавёў ён.

Палітолаг адзначыў, што ў 2015-тым годзе сітуацыя ў эканоміцы будзе складаная.

"У наступным годзе нас чакаюць рэформы, а гэта заўсёды эканамічныя складанасці. Варта чакаць замарожвання пенсій і заробкаў. Не будуць выплачваць сацыяльныя выплаты, бо ў дзяржавы няма на гэта грошай. Аднак не думаю, што на прадпрыемствах і фірмах будуць масавыя скарачэнні. Бо нават падчас ваеннай і палітычнай агрэсіі Расеі ва Украіну ідуць інвестыцыі. Захад гатовы ўкладаць грошы. Праблемы ва Украіне будуць, але не гэтакія жахлівыя, як у Расеі", - адзначыў экспэрт.

Нус прагназуе рэвалюцыю і галодныя бунты ў Расеі.

"Замежная ды ўнутраная палітыка Пуціна негатыўна паўплывае на падзеі ў іх краіне. Расею чакае рэвалюцыя, галодныя бунты і змена ўлады. Магчыма, нават шляхам збройнага перавароту. Зацікаўленыя ў гэтым ёсць у колах расейскай Федэральнай Службы Бяспекі. Войска паспрабуе ўзяць пад кантроль сітуацыю ў краіне. Пасля да расейскай улады прыйдуць больш прагрэсіўныя і праеўрапейскія палітыкі. Яны стабілізуюць палітыку і эканоміку Расеі", - распавёў ён.

Апошнія навіны