BE RU EN

Транспарт Менска зменіць працу 5 і 6 студзеня

  • 4.01.2015, 15:25

Нягледзячы на тое, што 5 і 6 студзеня афіцыйна ўважаюцца працоўнымі днямі, не ўсе прамысловыя прадпрыемствы сталіцы ў гэтыя дні будуць функцыянаваць.

Праз гэта ў панядзелак і аўторак графік руху асобных маршрутаў наземнага пасажырскага транспарту будзе скарэктаваны, піша «Інтэрфакс».

Так, 5 і 6 студзеня будзе зменшаная колькасць рухомага складу:

на аўтобусным маршруце №88С «ДС «Ангарская-4» - Ландэра»;

на тралейбусных маршрутах №3Д «ДС «Ангарская-4» - Аранская», №15 «ДС «Лошыца-2» - ДС «Дражня», №26 «ДС «Чыжоўка-1» - станцыя метро «Аўтазаводская» і №41Д «ДС «Малініна» - Запарожская плошча».

Адмяняецца выкананне рэйсаў:

аўтобуснага маршруту №29 «ДС «Кунцаўшчына» - ДС «Карастаянавай» з ДС «Карастаянавай» а 23.33;

аўтобуснага маршруту №98С «ДС «Лошыца-2» - станцыя метро «Магілёўская» ад станцыі метро «Магілёўская» а 23.41;

тралейбуснага маршруту №39 «ДС «Паўднёвы Захад» - Сапёраў» з ДС «Паўднёвы Захад» а 23.21;

тралейбуснага маршруту №77 «ДС» Сухарава-5»- Сапёраў» з ДС «Сухарава-5» а 23.19.

Разам з тым, у сувязі з правядзеннем у Менску Каляднага турніру аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі да Палаца спорту на праспекце Пераможцаў і да комплексу «Чыжоўка-Арэна» на вуліцы Ташкенцкай 5-6 студзеня пусцяць дадатковы рухомы састаў.

Так, у панядзелак і аўторак у перыяд з 14.00 да 22.00 будзе прадугледжана вылучэнне рэзерву на ДС «Чыжоўка». За кошт рэзервовых аўтобусаў пры неабходнасці будзе скарочаны інтэрвал на маршрутах, якія абслугоўваюць мікрараён Чыжоўка. А для вывазу гледачоў пасля заканчэння матчаў на прыпыначныя пункты «Палац спорту» і «Замчышча» будуць пададзеныя дадатковыя аўтобусы па маршрутах №№1, 69, 73, 91, 163.

Апошнія навіны