BE RU EN

АМАП затрымаў фанатаў «Белшыны» і «Шахцёра» ў Салігорску

  • 31.01.2015, 21:00

Супрацоўнікі міліцыі і АМАПа затрымалі фанатаў футбольных клубаў «Белшына» і «шахер» падчас таварыскага матчу, які праходзіў у Салігорску.

Пра інцыдэнт паведамляе сайт belultras.by.

Прычынай таго, што адбылося, паводле версіі выдання, стала фаершоў, зладжанае сумесна фанатамі двух каманд. У пачатку другога тайма большасць фанатаў пагрузілі ў аўтазак і вывезлі за межы стадыёна.

11 заўзятараў бабруйскага клуба ўжо аштрафаваныя.

Апошнія навіны