У цэнтры Берасця гуляла казуля (Відэа)
- 31.01.2015, 17:51
Хуткая жывёла бегала паміж жылымі дамамі і не хацела ісці ў сетку.
Казуля бегала ў двары дамоў па вуліцы Бялова. Гэта практычна ў цэнтры горада, недалёка ад парку культуры і адпачынку і адміністрацыйных будынкаў. Ратавальнікаў і інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету выклікалі мясцовыя жыхары, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
- Прыехалі ўсе спецыялісты, сталі прымяраць, як патрэбна сетку расцягнуць, расцягнулі... А казуля так хутка пабегла... і раз! - Парвала сетку. І паскакала, - распавядаюць відавочцы, якія 30 студзеня назіралі за адловам парнакапытнага з акна сваёй кватэры.
Напалоханая казуля далёка ўцячы не магла: з аднаго боку стаяць дамы, з другога яе абступілі людзі. Амаль праз паўтары гадзіны спецыялісты ўсё ж такі злавілі бедную жывёлу.
Адкуль казуля ўзялася ў горадзе - так і не зразумела. Кажуць, яе вывезуць у лес і адпусцяць у звыклае асяроддзе пасялення.
Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі дзікая жывёла заблудзіла ў горадзе. У мінулым годзе сярод белага дня па Берасці шпацыравала...ласіха!