BE RU EN

Прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР» зноў прыбылі ў Менск

  • 31.01.2015, 14:53

У суботу, 31 студзеня, блізу 14.00 прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнэга зноў прыбылі ў Менск.

Мэта візіту ў Беларусь - удзел у плануемай сустрэчы кантактнай групы аб Украіне, паведамляе БелаПАН.

З'явілася інфармацыя аб падпісанні прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам указа аб прызначэнні Леаніда Кучмы паўнамоцным прадстаўніком Украіны на перамовах, паведаміў у аэрапорце Дзяніс Пушылін.

Раней паведамлялася, што ўкраінскі бок не задавальняе прадстаўніцтва сепаратыстаў на перамовах і яны могуць быць скасаваныя.

Фота з архіву

Апошнія навіны