BE RU EN

Парашэнка папрасіў Лешэка Бальцэровіча дапамагчы правесці рэформы ва Украіне

  • 31.01.2015, 12:13

Прэзідэнт Пётр Парашэнка правёў сустрэчу з аўтарам рэформаў у Польшчы Лешакам Бальцэровічам і запрасіў яго далучыцца да працэсу рэформаў ва Украіне.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы ў суботу, прэзідэнт адзначыў, што Украіна, якая сёння з'яўляецца аб'ектам агрэсіі, патрабуе міжнароднай падтрымкі для стабілізацыі эканомікі. У той жа час, з ягоных слоў, у краіне склаліся ўнікальныя магчымасці для правядзення рэформаў, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«Сёння ў нас ёсць урад з высокім патэнцыялам, вельмі прафесійны і праеўрапейскі. Мы маем унікальную магчымасць правесці рэформы ў краіне», - сказаў Парашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што для Украіны, у прыватнасці, будзе цікавы польскі досвед у сферы рэформаў мясцовага самакіравання.

На думку кіраўніка Украінскай дзяржавы, Польшча з'яўляецца ўзорам краіны, якая паспяхова рэфармавала сваю эканоміку і стала паўнапраўным сябрам Еўразвязу.

У сваю чаргу, Бальцэровіч адзначыў, што для Украіны цяпер вельмі важна засведчыць адданасць курсу на рэформы. Пры гэтым, з ягоных слоў, трэба надаць асаблівую ўвагу пытанню рэфармавання бюджэту, пазбаўляючыся ад любога субсідзіравання, але ў той жа час абараняючы найбольш уразлівыя слаі насельніцтва. Ён адзначыў, што ў свой час у Польшчы неабходнае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту таксама адбылося за кошт змяншэння пенсійных расходаў шляхам павышэння пенсійнага ўзросту да 67 гадоў.

Лешэк Бальцэровіч - арганізатар і ідэйны натхняльнік польскіх эканамічных рэформаў (так званай «шокавай тэрапіі» ці «План Бальцэровіча») - паскоранага пераходу краіны з планавай эканомікай у краіну з рынкавай гаспадаркай. Быў віцэ-прэм'ерам Польшчы, міністрам фінансаў, дырэктарам Нацыянальнага банка Польшчы.

Апошнія навіны