BE RU EN

БАТЭ і «Дынама-Менск» да гэтага часу не атрымалі прызавыя грошы

  • 30.01.2015, 21:18

Беларуская федэрацыя футбола ў бліжэйшы час абяцае разлічыцца з БАТЭ і менскім «Дынама».

Пра гэта заявіў старшыня арганізацыі Сяргей Румас, піша «Трибуна».

«Дарэчы, з намі не разлічыліся некаторыя клубы. Мы, са свайго боку, упершыню за чатыры гады не выканалі сваіх абавязацельстваў. Пакуль не аддалі прызавыя грошы менскаму «Дынама» і БАТЭ. У нас вялікія грошы завіслі ў дэпартаменце гуманітарнай дапамогі. Быццам бы лёд ссунуўся. Неўзабаве аддамо гэтым клубам абяцаныя беларускія рублі, прывязаныя да курсу даляра. Фактычна, мы пакаралі самі сябе. У кастрычніку можна было разлічыцца паводле курсу 11.800, а сёння 15.200. Нам сорамна за гэта, але ўсё аддамо з кампенсацыяй», - сказаў Румас.

Апошнія навіны