BE RU EN

Верхавод тэрарыстаў Гіві здзекуецца з украінскіх ваеннапалонных (Відэа)

  • 30.01.2015, 18:30

Гэтае відэа ўскалыхнула ўвесь свет.

У сетцы з'явілася відэа, на якім адзін з верхаводаў баевікоў Гіві здзекуецца над "кібаргамі", якія трапілі ў палон у данецкім аэрапорце, піша korrespondent.net.

Відавочна, відэа было запісанае 22 студзеня.

У прыватнасці, на відэа бачна, як Гіві адразае ад вайсковай формы "кібаргаў" нашыўкі ў выглядзе ўкраінскіх сцягоў і прымушае байцоў з'есці іх.

Таксама на відэа бачныя шматлікія пагрозы і грэблівае стаўленне да палонных.

У заходніх СМІ гэтыя здзекі называюць ваенным злачынствам і адзначаюць, што яны паказваюць сапраўдны твар баевікоў, якія ваююць на баку ДНР і ЛНР.

Відэа змяшчае шакавальныя кадры.

Апошнія навіны