Лукашэнка бразгае зброяй
- 30.01.2015, 15:24
Новыя сродкі агнявога паражэння беларускай вытворчасці плануецца прадэманстраваць 9 траўня на вайсковым парадзе ў Менску.
Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў, паведамляе "Інтэрфакс-Захад".
"У траўні будуць прадэманстраваныя ўзоры пэўных сродкаў агнявога паражэння рознай далёкасці для сухапутных войскаў", - сказаў Гурулёў журналістам у пятніцу ў Менску падчас калегіі Дзяржкамваенпрама.
"Пакуль гэта не для ВПС і не для СПА", - удакладніў кіраўнік камітэта.
З ягоных слоў, гэтая зброя будзе рабіцца на беларускіх прадпрыемствах.
Пасяджэнне калегіі Дзяржкамваенпрама Беларусі праходзіць у пятніцу на базе ААТ "Менскі завод колавых цягачоў".