BE RU EN

Чорны кот аб'еў Харкаўскі мясакамбінат на 400 даляраў (Відэа)

  • 30.01.2015, 15:24

Жывёлу злавілі і абяцалі вызваліць пасля 45-дзённага карантыну.

Бяздомны кот, які пракраўся на Харкаўскі мясакамбінат, нанёс страту прадпрыемству ў памеры шасці тысяч грыўняў (амаль 400 даляраў), папсаваўшы мноства адзінак прадукцыі.

У Харкаве кот прычыніў шкоду мясцоваму мясакамбінату, сцвярджаюць супрацоўнікі прадпрыемства. Маўляў, чацвераногі несанкцыянавана ўварваўся ў склад гатовай прадукцыі і некалькі сутак запар аб`ядаўся там дэлікатэсамі. У рэшце рэшт гурмана злавілі і здалі ў гарадскі прытулак для жывёл, гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Калі палічылі страты, былі шакаваныя сумай у шэсць тысяч грыўняў. На прадпрыемстве сцвярджаюць, што кот выбіраў самыя дарагія прадукты.

У цяперашні час затрыманы знаходзіцца ў клетцы на сухім карме. Некалькі жыхароў Харкава ўжо патрабавалі вызвалення хулігана з-пад варты - хацелі забраць ката на перавыхаванне. Але на волю жывёлу не выпусцілі - абяцалі вызваліць пасля 45-дзённага карантыну.

Апошнія навіны