BE RU EN

ФК «Дынама-Менск» і БАТЭ згуляюць з кішынёўскай «Дачией»

  • 3.01.2015, 20:17

Кішынёўская «Дачия» вызначылася з датамі і месцамі зімовых збораў, якія правядзе каманда ў бягучым міжсезонне.

Так, з адпачынку «ваўкі» выйдуць 17 студзеня, прыступіўшы да трэніровак у Кішынёве. Ужо 7 лютага «Дачия» адправіцца на трохтыднёвы збор у турэцкую Анталію, дзе правядзе 7-8 кантрольных матчаў. Будучымі спарынг-партнёрамі «дакаў» ужо дакладна стануць такія клубы, як беларускія БАТЭ і «Дынама - Менск», а таксама расейскія «Ростов» і «Краснодар», піша «Прессбол».

Акрамя таго, малдаўская каманда, магчыма, памераецца сіламі з маскоўскімі камандамі «Спартак» і «Локомотив».

Апошнія навіны