BE RU EN

Зямлян чакае парад планет і чатыры зацьменні

  • 3.01.2015, 18:00

У новым годзе зямляне стануць сведкамі парада планет і чатырох зацьменняў - двух сонечных і двух месяцовых.

Да нашай планеты наблізіцца і патэнцыйна небяспечны астэроід 2004 BL86. Ягоны дыяметр - амаль кіламетр. Ужо зусім хутка - 26 студзеня - ён «падыдзе» да Зямлі на 1,2 млн. кіламетраў, піша freesmi.by.

Назіраць за астэроідам можна будзе з дапамогай тэлескопа. Дарэчы, у бягучым месяцы нас чакаюць і жывапісныя метэорныя патокі.

А вось восенню намячаецца малы парад планет. Меркурый, Венера, Марс і Юпітэр апынуцца па адзін бок ад Сонца. Эксперты чакаюць і паэтапнае зрушэнне зямнога магнітнага полюса.

Апошнія навіны