BE RU EN

Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг супраць расейскага спецназу

  • 3.01.2015, 17:04

Цацкі, якія паказваюць накірункі будучай агрэсіі РФ, прадаюцца ў кіеўскіх крамах.

Фота адной з іх апублікаваныя на старонцы «Згуртаваньне патрыётаў» у сацсетцы «Фэйсбук». Гэта наборы спецназаўцаў РФ. Цікава, што супрацьстаяць ім невядомыя з бел-чырвона-белым сцягам.

«Руcкі свет рыхтуе плацдармы для новых аперацый. У Кіеве ў крамах цацак з'явіліся наборы салдацікаў «рускі спецназ». Характэрна, што ў якасці супрацьлеглых бакоў для рускіх «віцязяў» абраныя Казахстан і Беларусь пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Так што, дзеткі, рыхтуйцеся», - пішуць аўтары здымка.

Апошнія навіны