BE RU EN

Кіраўнік МУС Марый Эл застрэліўся на працоўным месцы

  • 3.01.2015, 16:40

Кіраўнік МУС Рэспублікі Марый Эл Расейскай Федэрацыі генерал-маёр Вячаслаў Бучнеў застрэліўся на сваім працоўным месцы.

Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-цэнтр МУС Расеі. Ведамства накіроўвае ў рэгіён супрацоўнікаў галоўупраўлення ўласнай бяспекі. Прычыны самагубства няясныя.

"Кіраўнік МУС Марый Эл з 26 снежня па 8 студзеня знаходзіўся ў адпачынку, але перыядычна з'яўляўся на працы. Сёння ён таксама прыйшоў на працу, на месцы быў ягоны сакратар, які праз некаторы час пачуў стрэл у ягоным кабінеце", - заявіў супрацоўнік спецэнтра.

На месцы ў цяперашні час працуе следча-аператыўная група. Акрамя таго, суразмоўца таксама адзначыў, што МУС прыняло рашэнне аб накіраванні ў рэспубліку супрацоўнікаў Цэнтральнага апарата лініі ГУ СБ і інспекцыі асабовага склада для высвятлення ўсіх абставін.

Раней пра самагубства генерал-маёра Бучнева паведамляў дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн. На сваёй старонцы ў Twitter ён сцвярджаў, што адразу пасля святаў у дачыненні да Бучнева павінныя былі распачаць крымінальную справу паводле артыкула 285 КК РФ ("злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі"). Паводле звестак Хінштэйна, следства высветліла, што Бучнеў "прысвоіў тры кватэры".

У сваю чаргу, крыніца ў праваахоўных органах паведаміў, што МУС не мела прэтэнзій да працы кіраўніка МУС рэспублікі.

Апошнія навіны