BE RU EN

Ягор Філіпенка: Магу апынуцца дзе заўгодна

  • 3.01.2015, 16:39

Абаронца зборнай Беларусі пракаментаваў інфармацыю аб верагодным працягу сваёй кар'еры ў гішпанскай «Малазе».

У Ягора Філіпенкі скончыўся кантракт з барысаўскім БАТЭ, нагадвае offside.by.

- Ці можаце пракаментаваць інфармацыю пра цікавасць з боку «Малагі» і «Фенэрбахчэ»?

- Без каментароў.

- Дзе зараз знаходзіцеся?

- Зараз я знаходжуся ў адпачынку. З нагоды працягу кар'еры - магу апынуцца дзе заўгодна.

Нагадаем, Ягор Філіпенка, у якога 31 снежня скончылася пагадненне з БАТЭ, ужо прыбыў у Малагу і нават прайшоў у клубе медыцынскае абследаванне. Зараз вядуцца перамовы аб дэталях кантракту.

Апошнія навіны