BE RU EN

З Расеі ў Данбас прыбываюць новыя войскі

  • 3.01.2015, 15:38

Украінская выведка на працягу апошніх дзён зафіксавала прыбыццё ў Данбас новых вайскоўцаў РФ.

Аб гэтым сказаў сёння на прэс-брыфінгу спікер антытэрарыстычнай аперацыі палкоўнік Андрэй Лысенка, паведамляе УНІАН.

«Паводле звестак выведкі, фіксуецца прыбыццё новых вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі, а таксама спробы ўстанаўлення адзінага кіруючага цэнтра над усімі тэрарыстычнымі групоўкамі ў Луганскай вобласці», - паведаміў Лысенка.

Апошнія навіны