BE RU EN

Мэркель і Кэмерон абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

  • 3.01.2015, 15:07

Федэральная канцлерка ФРГ 7 студзеня наведае Лондан, каб абмеркаваць з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі сітуацыю ва Украіне і стан еўрапейскай эканомікі.

Пра гэта 2 студзеня паведамілі прэс-службы абодвух лідараў, паведамляе BBC.

У межах перамоў на Даўнінг-стрыт размова таксама пойдзе аб падрыхтоўцы да чарговага саміту G7, які павінен адбыцца ў чэрвені ў Баварыі.

«Федэральная канцлерка Ангела Мэркель будзе гаварыць з прэм'ер-міністрам Дэвідам Кемеронам пра двухбаковыя стасункі, пытанні еўрапейскай і міжнароднай палітыкі», - заявіў віцэ-спікер урада Нямеччыны Георг Штрайтэр.

Адна з папярэдніх сустрэч на Даўнінг-стрыт адбылася ў лютым 2014 года.

Апошнія навіны