BE RU EN

У Адэсе спяклі самы вялікі пернік (Відэа)

  • 3.01.2015, 12:07

Плошча перніка складала 12 квадратных метраў.

Учора ў Адэсе мясцовыя пекары ўсталявалі рэкорд Украіны - яны спяклі самы вялікі пернік у краіне, плошча якога склала 12 квадратных метраў. Пернік быў упрыгожаны ядомымі карцінамі, якія паказваюць знаёмыя пейзажы, панадворкі, дамы Адэсы і якарам-сэрцам - турыстычным лагатыпам горада, паведамляе ТСН.

Пасля фіксацыі рэкорду прадстаўнікамі Кнігі рэкордаў Украіны мядова-імбірны пернік разрэзалі і пачаставалі ім адэсітаў.

Апошнія навіны