BE RU EN

На МТЗ дапамога ратавальнікаў спатрэбілася ахове прадпрыемства

  • 3.01.2015, 11:44

У перыяд навагодніх вакацый пажар адбыўся ў памяшканні вышкі паста аховы МТЗ, якая стаіць асобна.

Згодна з інфармацыяй прэс-сакратара Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, паведамленне аб пажары паступіла блізу 17.00 пятніцы, паведамляе Інтэрфакс.

Адбылося загаранне маёмасці і гаручага аздаблення памяшкання на плошчы квадратнага метра. Як мяркуецца, прычына здарэння - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

А менавіта - пакінуты без нагляду абагравальнік, марка і год выпуску якога высвятляюцца.

Апошнія навіны