BE RU EN

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

  • 3.01.2015, 10:53

Гідраметэацэнтр Беларусі папярэджвае аб узмацненні ветру 3 студзеня.

«На большай частцы Віцебскай, Менскай, Гарадзенскай, Магілёўскай, Берасцейскай абласцей і ў г. Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20», - паведамляюць сіноптыкі.

З іх інфармацыі, на працягу сутак месцамі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень - ад 0 да плюс 5, удакладняюць ў Гідраметэацэнтры.

Такі характар надвор'я адпавядае памаранчавыму ўзроўню небяспекі.

Апошнія навіны